Каментарый да Указа № 217 ад 8 мая 2013 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 8 мая падпісаў Указ № 217 "Аб удасканаленні сістэмы Следчага камітэта".

    Дакументам прадугледжана аб'яднанне раённых аддзелаў Следчага камітэта ў Віцебску і Гомелі ў адпаведныя гарадскія аддзелы Следчага камітэта.

    З 1 студзеня 2013 года на базе 19 тэрытарыяльных аддзелаў Следчага камітэта функцыянуюць восем гарадскіх і міжраённых аддзелаў (Баранавічы, Брэст, Бабруйск, Гродна, Магілёў, Пінск, Полацк і Орша). З прыняццем гэтага Указа завяршаецца рэарганізацыя тэрытарыяльных падраздзяленняў Следчага камітэта ў абласных цэнтрах і гарадах абласнога падпарадкавання.

    Гэта рэарганізацыя накіравана на аптымізацыю колькасці следчых падраздзяленняў і павышэнне эфектыўнасці іх работы.