Каментарый да Указа № 215 ад 8 мая 2013 г.

    У Беларусі ўводзіцца механізм дзяржзаказу на будаўніцтва жылля для катэгорый грамадзян, якія маюць права на атрыманне дзяржаўнай падтрымкі. Адпаведны Указ № 215 "Аб некаторых мерах па ўдасканаленню будаўніцтва (узвядзення, рэканструкцыі) жылых памяшканняў" Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 8 мая.

    Указам з 2013 года ўводзіцца новы механізм паляпшэння жыллёвых умоў для катэгорый грамадзян, якія маюць права на атрыманне дзяржаўнай падтрымкі, - дзяржаўны заказ на будаўніцтва жылля.

    Сутнасць дзяржаўнага заказу ў тым, што на этапе будаўніцтва грамадзяне выключаны з інвестыцыйнага працэсу. Будаўніцтва жылых памяшканняў будзе ажыццяўляцца адзінымі дзяржаўнымі заказчыкамі (УКБ), а таксама іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі або арганізацыямі з доляй дзяржавы ў статутным фондзе 50 працэнтаў і больш па рашэнню гарадскога, раённага выканаўчага камітэта.

    Названыя арганізацыі маюць права атрымліваць ільготныя крэдыты, што прадастаўляюцца ААТ "ААБ Беларусбанк" за кошт рэсурсаў, вызначаных Саветам Міністраў па ўзгадненню з банкам, у межах агульнага аб'ёму льготных крэдытаў, прадугледжаных на выкананне праграмы жыллёвага будаўніцтва на чарговы год. Працэнты за карыстанне льготнымі крэдытамі па дзяржаўнаму заказу ўстанаўліваюцца ў памеры 2 працэнтаў гадавых і выплачваюцца заказчыкамі штомесяц, пачынаючы з месяца, які ідзе за месяцам выдачы крэдыту.

    Льготны крэдыт па дзяржаўнаму заказу прадастаўляецца арганізацыі-заказчыку пры наяўнасці заключэння дзяржаўнай экспертызы праектнай дакументацыі, дазволу на правядзенне будаўніча-мантажных работ і дагавора будаўнічага падраду.

    Максімальны памер такога льготнага крэдыту вызначаецца зыходзячы з каштарыснага кошту будаўніцтва жылога дома на дату пачатку выканання будаўніча-мантажных работ за вылічэннем затрат на падрыхтоўку праектнай дакументацыі.

    Пагашэнне запазычанасці па льготных крэдытах, прадастаўленых заказчыкам, што будуюць жылыя дамы па дзяржаўнаму заказу, будзе ажыццяўляцца пасля пераафармлення запазычанасці на грамадзян, якія ўключаны ў спісы на атрыманне льготных крэдытаў і заключылі крэдытныя дагаворы. Пераафармленне такой запазычанасці на грамадзян выконваецца пасля ўнясення імі ўласных сродкаў, у тым ліку сродкаў аднаразовых субсідый, вызначаных як рознасць паміж коштам жылога памяшкання па дагавору куплі-продажу і сумай ільготнага крэдыту, якая падлягае атрыманню ў адпаведнасці з крэдытным дагаворам.

    Дзяржаўным заказчыкам (УКБ мясцовага выканаўчага і распарадчага органа) будуць перададзены ўсе звязаныя з будаўніцтвам фінансавыя і адміністрацыйныя рэсурсы, правы і адказнасць за планаванне, каардынацыю дзеянняў удзельнікаў інвестыцыйнага працэсу, тэрміны, якасць і кантроль кошту жылля.

    Важнай перавагай механізма будаўніцтва жылля на аснове дзяржаўнага заказу стане скарачэнне тэрмінаў будаўніцтва і, як вынік, зніжэнне яго кошту, а таксама прадастаўленне грамадзянам гатовага жылля па цэнах на дату ўводу жылога дома ў эксплуатацыю.

    Для будаўніцтва жылых памяшканняў па дзяржаўнаму заказу будуць выкарыстоўвацца праекты (серыі) эканамічных жылых дамоў тыпавых спажывецкіх якасцей, пералік якіх устанаўліваецца Мінбудархітэктуры.