Каментарый да Указа № 214 ад 7 мая 2014 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 7 мая падпісаў Указ № 214 "Аб развіцці гарадоў-спадарожнікаў".

    Дакументам у прававых адносінах урэгулявана пытанне стварэння гарадоў-спадарожнікаў і вызначаны статус горада-спадарожніка, які можа быць нададзены гораду абласнога або раённага падпарадкавання, гарадскому пасёлку, размешчанаму ў прыгараднай зоне Мінска або абласных цэнтраў на адлегласці не больш як 60 км.

    Устанаўліваецца, што прапановы аб наданні статусу горада-спадарожніка населеным пунктам уносяцца на разгляд Прэзідэнта Беларусі Саветам Міністраў на падставе хадайнiцтваў Мінскага гарвыканкама, аблвыканкамаў і з улікам дзяржаўнай схемы комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі Рэспублікі Беларусь. Генеральныя планы гарадоў-спадарожнікаў зацвярджае Прэзідэнт.

    У адпаведнасці з Указам статус горада-спадарожніка Мінска надаецца гарадам Дзяржынск, Заслаўе, Лагойск, Смалявічы, Фаніпаль і г.п.Рудзенск. Статус горада-спадарожніка Брэста нададзены Жабінцы, а горада-спадарожніка Гродна - Скідзелю. Гэтыя населеныя пункты адпавядаюць крытэрыям, якія прад'яўляюцца да гарадоў-спадарожнікаў, яны размешчаны ў прыгараднай зоне Мінска, Брэста і Гродна, маюць транспартную інфраструктуру. Створаны ў г.п.Рудзенск энергетычны цэнтр валодае патэнцыялам для актыўнага вытворчага развіцця прылеглых тэрыторый і з'яўляецца асноватворным для далейшага фарміравання яго як горада-спадарожніка.

    Указам Прэзідэнта рэгламентуюцца пытанні будаўніцтва жылых памяшканняў у шматкватэрных, блакіраваных жылых дамах, будаўніцтва аднакватэрных жылых дамоў у горадзе-спадарожніку.

    Накіраванне грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, на будаўніцтва, а таксама для заключэння дагавораў куплі-продажу жылых памяшканняў, будаўніцтва якіх у горадзе-спадарожніку выконваецца па дзяржаўным заказе, адпаведным мясцовым выканаўчым і распарадчым органам ажыццяўляецца з пісьмовай згоды такіх грамадзян.

    Пры гэтым грамадзяне маюць права пісьмова адмовіцца ад будаўніцтва, а таксама ад заключэння дагавораў куплі-продажу жылых памяшканняў, будаўніцтва якіх у горадзе-спадарожніку выконваецца па дзяржаўным заказе. Акрамя таго, указам прадугледжана, што грамадзяне маюць права ў любы час змяніць раней прынятае імі рашэнне аб будаўніцтве жылля ў гарадах-спадарожніках, пісьмова праінфармаваўшы мясцовы выканаўчы і распарадчы орган па месцы пастаноўкі на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

    Нормамі Указа прадугледжана таксама распрацоўка канцэпцыі развіцця горада-спадарожніка ў складзе праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця адпаведнай вобласці. У канцэпцыі развіцця горада-спадарожніка будуць адлюстраваны пытанні, якія датычацца вызначэння спецыялізацый дзейнасці арганізацый, размешчаных на тэрыторыі горада-спадарожніка або плануемых да размяшчэння, асаблівасцей развіцця сацыяльна-культурнай сферы, уключаючы нормы сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, у тым ліку пражываючага на прылеглых тэрыторыях, напрамкаў развіцця рэгіянальнага транспартнага абслугоўвання, размеркавання занятасці насельніцтва, прагнозных параметраў яго колькасці, падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі перспектыўных кадраў для новых вытворчасцей.