Каментарый да Указа № 207 ад 25 красавіка 2013 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 25 красавіка падпісаў Указ № 207 "Аб арганізацыі ўступнай кампаніі ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2013 годзе".

    Дакументам створана дзяржаўная камісія па кантролю за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2013 годзе. У склад камісіі ўключаны члены Савета Рэспублікі і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і работнікі кантралюючых органаў.

    Камісія павінна забяспечыць кантроль за падрыхтоўкай і правядзеннем цэнтралізаванага тэсціравання, іншых форм уступных іспытаў, прадастаўленнем абітурыентам роўных магчымасцей пры паступленні ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, прымаць меры па ўстараненню выяўленых парушэнняў нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць арганізацыю і правядзенне прыёму, ажыццяўляць прыём грамадзян па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў, а таксама забяспечваць асвятленне работы камісіі ў сродках масавай інфармацыі.

    Гэты Указ забяспечыць выкананне заканадаўства пры падрыхтоўцы і правядзенні ўступных іспытаў і залічэнні абітурыентаў ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

    Указ прыняты ў мэтах прадастаўлення грамадзянам роўных магчымасцей пры паступленні ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі і забеспячэння кантролю за падрыхтоўкай і правядзеннем уступных іспытаў.