Каментарый да Указа № 206 ад 25 красавіка 2013 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 25 красавіка падпісаў Указ № 206 "Аб паўнамоцтвах С.М.Румаса".

    У адпаведнасці з дакументам, старшыня праўлення адкрытага акцыянернага таварыства "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" Сяргей Румас надзелены паўнамоцтвамі прадстаўніка ад Рэспублікі Беларусь у Савеце Еўразійскай эканамічнай камісіі, паўнамоцтвамі Намесніка Прэм'ер-міністра Беларусі па пытаннях дзейнасці Рэспублікі Беларусь у рамках Саюзнай дзяржавы, Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Еўразійскага эканамічнага супольніцтва, а таксама фарміравання Еўразійскага эканамічнага саюза.

    Акрамя таго, Сяргей Румас назначаны Нацыянальным каардынатарам Беларусі па пытаннях Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

    У мэтах стварэння ўмоў для ажыццяўлення названых паўнамоцтваў Сяргей Румас уключаны ў склад Савета Міністраў і Прэзідыума Савета Міністраў.

    Пры рэалізацыі гэтых паўнамоцтваў Сяргей Румас будзе ажыццяўляць каардынацыю дзейнасці рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, даваць ім абавязковыя для выканання ўказанні і кантраляваць іх рэалізацыю, несці адказнасць за стан спраў у курыруемай сферы дзейнасці.