Каментарый да Указа № 203 ад 25 красавіка 2012 г.
Кіраўніком дзяржавы выдадзены Указ № 203 "Аб унясенні дапаўненняў і змянення ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2007 г. № 667".
У мэтах узгаднення дзяржаўных і камерцыйных інтарэсаў на перадынвестыцыйнай стадыі рэалізацыі праектаў нормамі Указа прадугледжваецца неабходнасць дадатковага ўзгаднення:
з Міністэрствам абароны – месца размяшчэння зямельнага ўчастка, што прадастаўляецца для будаўніцтва і (або) абслугоўвання капітальных будынкаў (збудаванняў), эксплуатацыя якіх можа паўплываць на радыёэлектронныя сродкі Узброеных Сіл незалежна ад іх аддалення ад названых сродкаў, а таксама для будаўніцтва і (або) абслугоўвання капітальных будынкаў (збудаванняў), прылеглых да аб'ектаў ваеннай інфраструктуры.
з Мінкультуры – месца размяшчэння зямельнага ўчастка на тэрыторыі нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і ў зонах іх аховы.