Каментарый да Указа № 192 ад 15 красавіка 2013 г.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 15 красавіка падпісаў Указ № 192 "Аб выдзяленні, выкарыстанні радыёчастотнага спектра і ўнясенні дапаўнення і змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 2006 г. № 473".
Гэты дакумент накіраваны на ўдасканаленне заканадаўства ў сферы выкарыстання радыёчастотнага спектра.
Указам зацверджана Палажэнне аб парадку выкарыстання радыёчастотнага спектра, якім устанаўліваюцца прынцыпы і адзіны парадак яго выкарыстання рознымі карыстальнікамі, правы і абавязкі юрыдычных і фізічных асоб у гэтай сферы. У адпаведнасці з Палажэннем уводзіцца тэрмін радыёчастотныя службы і вызначаецца іх узаемадзеянне для забеспячэння бесперашкоднай работы радыёэлектронных сродкаў, устанаўліваецца парадак радыёчастотнага забеспячэння дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, увядзення часовых забарон (абмежаванняў) на выкарыстанне радыёчастотнага спектра.
Указам таксама зацверджана Палажэнне аб парадку разгляду матэрыялаў і выдзялення палос радыёчастот, радыёчастотных каналаў або радыёчастот, а таксама парадку правядзення экспертызы на электрамагнітную сумяшчальнасць радыёэлектронных сродкаў і (або) высокачастотных устройстваў. Гэтым Палажэннем устанаўліваюцца прынцыпы і парадак разгляду ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі матэрыялаў на выдзяленне радыёчастотнага спектра з улікам забеспячэння бесперашкоднай работы радыёэлектронных сродкаў, тэрміны прыняцця рашэнняў аб выдзяленні спектра.
Унесены асобныя дапаўненні і змяненні ў Палажэнне аб Дзяржаўнай камісіі па радыёчастотах пры Савеце Бяспекі Рэспублікі Беларусь з мэтай забеспячэння ўзгодненасці норм дакумента з заканадаўствам.