Каментарый да Указа № 186 ад 15 красавіка 2013 г.

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 15 красавіка падпісаў Указ № 186 "Аб унясенні дапаўненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2009 г. № 276".

    Дакумент прыняты ў мэтах развіцця сістэмы крэдытавання ў Рэспубліцы Беларусь.

    Указам прадугледжваецца надзяленне Еўразійскага банка развіцця правам выступаць залогатрымальнікам існуючых у прыватнай уласнасці зямельных участкаў і права арэнды зямельных участкаў, якія з'яўляюцца прадметам іпатэкі, залогу, пры заключэнні названым банкам дагавораў пазыкі і (або) крэдытных дагавораў з рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь.

    Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.