Каментарый да Указа №175 "Аб функцыянаванні магазінаў бяспошліннага гандлю"

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка Указам №175 "Аб функцыянаванні магазінаў бяспошліннага гандлю" зацвердзіў Палажэнне аб магазінах бяспошліннага гандлю.

    Ва Указе прадугледжаны базавыя падыходы да арганізацыі функцыянавання магазінаў у аўтадарожных і чыгуначных пунктах пропуску праз граніцу Беларусі.

    У прыватнасці, устанаўліваецца, што ўладальнікам магазіна, размешчанага ў аўтадарожным пункце пропуску праз дзяржграніцу Беларусі або ў пункце пропуску праз дзяржграніцу на чыгуначным вакзале (станцыі), можа быць юрыдычная асоба Рэспублікі Беларусь дзяржаўнай формы ўласнасці або юрыдычная асоба Рэспублікі Беларусь, у статутным фондзе якой не менш як 49% акцый (долей) знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь.

    У мэтах выключэння магчымасці незаконнага ўключэння тавараў, якія набываюцца ў магазінах бяспошліннага гандлю, у абарот на тэрыторыі Беларусі і забеспячэння належнага кантролю за іх перамяшчэннем праз граніцу Беларусі ва Указе прадугледжваецца абавязак дэкларавання тавараў, набытых у магазіне, пры іх нявывазе за межы рэспублікі, а таксама пры перадачы асобам, якія не мелі права на іх набыццё. Вызначаны пералік дакументаў, прад'яўленне якіх абавязковае для набыцця тавараў у магазінах бяспошліннага гандлю і фіксацыі звестак аб такіх дакументах у касавых чэках. Прадугледжваецца таксама абмежаванне на доступ у магазін асоб, якія не маюць права на набыццё ў ім тавараў, у тым ліку службовых асоб кантралюючых органаў, што ажыццяўляюць сваю дзейнасць у пункце пропуску, але ў службовыя абавязкі якіх не ўваходзіць кантроль за дзейнасцю магазінаў.

    Указ уступае ў сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем некаторых пунктаў.