Каментарый да Указа  № 166 ад  22 красавіка 2015 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 22 красавіка падпісаў Указ № 166 "Аб прыярытэтных напрамках навукова-тэхнічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь на 2016-2020 гады".

    Указам Кіраўніка дзяржавы зацверджаны прыярытэтныя напрамкі навукова-тэхнічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь на 2016-2020 гады. Распрацоўкі, выкананыя ў рамках прыярытэтных напрамкаў, будуць асвоены на прадпрыемствах рэальнага сектара эканомікі і ў арганізацыях сацыяльнай сферы, што будзе садзейнічаць павышэнню канкурэнтаздольнасці навукаёмістых сектараў нацыянальнай эканомікі, захаванню і развіццю перспектыўных навуковых школ.

    Прыняцце Указа забяспечыць канцэнтрацыю рэсурсаў на стварэнні прынцыпова новых матэрыялаў і рэчываў з зададзенымі ўласцівасцямі, прыбораў, абсталявання, тэхналогій V і VI тэхналагічных укладаў, а таксама стварэнні высокатэхналагічных вытворчасцей, якія забяспечваюць імпартазамяшчэнне і экспарт, развіццё метадаў дыягностыкі і лячэння ў медыцыне, распрацоўку новых лекавых сродкаў, бія- і нанатэхналогій, рацыянальнае прыродакарыстанне.