Каментарый да Указа № 159 ад 10 красавіка 2014 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 10 красавіка падпісаў Указ № 159 "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 студзеня 2013 года № 41", які прыняты ў мэтах прадухілення пераносу радыенуклідаў на прылеглыя да Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка тэрыторыі.

    Дакументам зацвярджаюцца межы, плошча і склад зямель ахоўнай зоны запаведніка, якая будзе размешчана ў Брагінскім, Калінкавіцкім, Мазырскім, Нараўлянскім і Хойніцкім раёнах Гомельскай вобласці на плошчы 21 755,1 га.

    На тэрыторыі ахоўнай зоны запаведніка забараняюцца паляванне і прамысловая лоўля рыбы, скідванне ў водныя аб'екты неачышчаных сцёкавых вод, правядзенне суцэльных высечак лесу і іншыя віды гаспадарчай дзейнасці, якія могуць аказаць негатыўнае ўздзеянне на прыродныя комплексы запаведніка, прывесці да іх змянення і абяднення відавой разнастайнасці жывёл або раслін.

    Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.