Каментарый да Указа № 157 ад 27 красавіка 2016 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 27 красавіка падпісаў Указ № 157. Дакументам уносяцца дапаўненні і змяненні ў некаторыя ўказы ў мэтах прывядзення іх у адпаведнасць з Законам "Аб альтэрнатыўнай службе".
У прыватнасці, дапаўняецца Палажэнне аб страхавой дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджанае Указам ад 25 жніўня 2006 года № 530. Грамадзяне, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, у выпадку прычынення шкоды жыццю і (або) здароўю змогуць атрымліваць страхавыя выплаты ў рамках абавязковага дзяржаўнага страхавання за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Пры адсутнасці медыцынскіх проціпаказанняў яны змогуць аздараўлівацца з выкарыстаннем сродкаў рэспубліканскага бюджэту. А звольненыя з альтэрнатыўнай службы з-за хваробы ў сувязі з прызнаннем ваенна-ўрачэбнымі камісіямі непрыдатнымі да яе з выключэннем з воінскага ўліку атрымліваюць права на першачарговае бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне (пры наяўнасці медыцынскіх паказанняў і адсутнасці медыцынскіх проціпаказанняў).
Дапаўненні ўносяцца ва Указ ад 1 жніўня 2011 года № 336 "Аб некаторых гарантыях грамадзянам, якія праходзяць тэрміновую ваенную службу". Тым, хто праходзіць альтэрнатыўную службу, на гэты перыяд будзе прадастаўляцца адтэрміноўка вяртання (пагашэння) крэдыту, у тым ліку льготнага, на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылля і выплаты працэнтаў за карыстанне гэтым крэдытам.
Ва Указе ад 19 студзеня 2012 года № 41 "Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе" замацоўваюцца агульныя ўмовы яе прадастаўлення для грамадзян, якія праходзяць альтэрнатыўную службу і тэрміновую ваенную службу.
Асноўныя палажэнні Указа № 157 уступаюць у сілу з 1 ліпеня 2016 года.