Каментарый да Указа № 156 ад 5 красавіка 2012 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 красавіка Указ № 156 "Аб некаторых пытаннях рэгулявання працоўных адносін".
Дакумент прыняты ў мэтах дадатковых умоў па арганізацыі працы работнікаў і пашырэння магчымасцей іх занятасці.
Указам прадугледжваецца павелічэнне гранічнай нормы працягласці звышурочных работ на працягу года да 180 гадзін пры ўмове, што звышурочныя работы для кожнага работніка не будуць перавышаць 10 гадзін у рабочы тыдзень, а працягласць штодзённай работы з улікам звышурочных работ - 12 гадзін.
Прадугледжваецца таксама прадастаўленне работніку, які знаходзіцца ў водпуску без захавання або з частковым захаваннем заработнай платы, прадастаўленым па ініцыятыве наймальніка ў выпадку неабходнасці часовага прыпынення работ або змяншэння іх аб'ёму, права працаваць па сумяшчальніцтве поўны рабочы дзень (змену).
Гэтыя меры дадуць магчымасць улічыць інтарэсы як работнікаў, так і наймальнікаў і дасягнуць збалансаванага падыходу да арганізацыі працоўных адносін.