Каментарый да Указа № 156 ад 27 красавіка 2016 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 27 красавіка падпісаў Указ № 156, які ўстанаўлівае бязвізавы парадак уезду і выезду для грамадзян Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, якія маюць сапраўдныя пашпарты або іншыя дакументы, што іх замяняюць, прызначаныя для выезду за мяжу і выдадзеныя адпаведнымі дзяржаўнымі органамі ААЭ.
Бязвізавы парадак устаноўлены і для транзітнага праезду (транзіту) праз тэрыторыю Беларусі, а таксама для часовага знаходжання ў краіне на тэрмін не большы за 30 сутак з дня ўезду пры праходжанні праз міжнародныя пункты пропуску, адкрытыя для міжнародных зносін.
Ва Указе вызначана, што грамадзяне ААЭ, якія маюць сапраўдныя пашпарты або іншыя дакументы, што іх замяняюць, прызначаныя для выезду за мяжу, у добраахвотным парадку рэгіструюцца ў органах рэгістрацыі па месцы фактычнага часовага знаходжання, калі яны знаходзяцца ў краіне не больш за 30 сутак з дня ўезду.
Прадаўжэнне часовага знаходжання ў Беларусі грамадзян ААЭ звыш гэтага тэрміну і іх рэгістрацыя ажыццяўляюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.
Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.