Каментарый да Указа № 154 ад 10 красавіка 2014 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 10 красавіка
падпісаў Указ № 154 "Аб праездзе транспартных сродкаў па платных аўтамабільных
дарогах у перыяд правядзення чэмпіянату свету па хакеі 2014 года ў
г.Мінску".
На час правядзення чэмпіянату свету па хакеі 2014 года ў Мінску (на перыяд з 25 красавіка па 31 мая) вызваляюцца ад платы за праезд па платных аўтамабільных дарогах карыстальнікі, якія выкарыстоўваюць транспартныя сродкі, зарэгістраваныя на тэрыторыі дзяржаў, што не ўваходзяць у Мытны саюз, з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не большай за 3,5 тоны і буксіруемыя імі прычэпы.
Карыстанне платнымі аўтамабільнымі дарогамі названай катэгорыяй карыстальнікаў будзе ажыццяўляцца без заключэння дагавора на іх выкарыстанне і рэгістрацыі ў сістэме электроннага збору платы, гэта значыць гэтак жа, як цяпер гэтымі дарогамі карыстаюцца грамадзяне краін, што ўваходзяць у Мытны саюз, якія выкарыстоўваюць адпаведныя транспартныя сродкі.
Гэта норма дасць магчымасць спрасціць працэдуру ўезду і перамяшчэння па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь для афіцыйных удзельнікаў чэмпіянату і замежных турыстаў, а таксама ўстараніць неадпаведнасць паміж асаблівасцямі функцыянавання сістэмы электроннага збору платы за праезд па платных аўтамабільных дарогах і прынцыпам бесперашкоднага праезду па платных аўтамабільных дарогах гасцей чэмпіянату свету па хакеі 2014 года ў Мінску.