Каментарый да Указа № 15 ад 6 студзеня 2012 г.

    У Беларусі ўдасканальваецца парадак прыёму ў гімназіі, гімназіі-інтэрнаты, гімназіі - каледжы мастацтваў. Адпаведны Указ № 15 Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў 6 студзеня.

    У прыватнасці, дакументам замацоўваецца парадак прыёму ў гэтыя ўстановы адукацыі па конкурсе на падставе ўступных іспытаў па навучальных прадметах "Беларуская мова", "Руская мова", "Матэматыка" і гадавых адзнак за IV клас па гэтых жа прадметах, а ў гімназіі - каледжы мастацтваў таксама па выніках праверкі здольнасцей у галіне асобных відаў мастацтва.

    Прыняцце Указа будзе садзейнічаць забеспячэнню прынцыпу сацыяльнай справядлівасці пры прыёме ў гімназіі, адбору найбольш здольных дзяцей і арганізацыі аб'ектыўнай, празрыстай уступнай кампаніі.

    Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.