Каментарый да Указа № 143 ад 2 красавіка 2013 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 2 красавіка падпісаў Указ № 143 "Аб аб'ёмах і крыніцах фінансавання ў 2013 годзе закупкі сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання".
Дакументам вызначана фінансаванне Рэспубліканскай праграмы аснашчэння сучаснай тэхнікай і абсталяваннем арганізацый аграпрамысловага комплексу, будаўніцтва, рамонту, мадэрнізацыі вытворчых аб'ектаў гэтых арганізацый на 2011-2015 гады. На выкананне названай праграмы прадугледжана накіраваць Br4,06 трлн., у тым ліку Br3,26 трлн. ільготных крэдытаў банкаў.
Вёсцы плануецца паставіць сотні машын і агрэгатаў для апрацоўкі і ўборкі збожжавых культур, бульбы, буракоў, травяных кармоў, агародніны, лёну, абсталяванне для яго перапрацоўкі, а таксама тэхніку для правядзення меліярацыйных работ і абсталяванне для жывёлагадоўчых ферм.
Уся тэхніка будзе рэалізоўвацца на ўмовах фінансавай арэнды (лізінгу).
Указ прыняты з мэтай забеспячэння ў 2013 годзе сельскагаспадарчых арганізацый рэспублікі новай тэхнікай і на яе аснове пераходу да сучасных тэхналогій вытворчасці ў сельскай гаспадарцы.