Каментарый да Указа № 142 ад 15 красавіка 2016 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 15 красавіка падпісаў Указ № 142, які ўносіць змяненні ва ўмовы назначэння і выплаты штомесячнага грашовага забеспячэння асобным катэгорыям дзяржаўных служачых.
У прыватнасці, для дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь павялічана працягласць стажу дзяржаўнай службы, неабходнага для атрымання імі права на штомесячнае грашовае забеспячэнне.
Адначасова прадугледжана захаванне за дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў права на штомесячнае грашовае забеспячэнне ў выпадку назначэння іх на дзяржаўныя пасады, уключаныя ў кадравы рэестр Кіраўніка дзяржавы.
Указ вызначае таксама, што штомесячнае грашовае забеспячэнне не назначаецца (не выплачваецца) асобам, якія ўчынілі ў час праходжання дзяржаўнай службы цяжкае або асабліва цяжкае злачынства супраць яе інтарэсаў або звязанае з выкарыстаннем службовай асобай сваіх службовых паўнамоцтваў. Асобам, звольненым па падставах, што прызнаюцца ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі дыскрэдытуючымі абставінамі, грашовае забеспячэнне таксама не назначаецца (не выплачваецца).
Акрамя таго, згодна з Указам час работы пасля дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту будзе залічвацца ў неабходны для назначэння штомесячнага грашовага забеспячэння стаж толькі пры ўмове недаатрымання пенсіі за гэты перыяд.
Указ уступае ў сілу з першага чысла месяца, што ідзе за месяцам яго афіцыйнага апублікавання.