Каментарый да Указа № 14 ад 10 студзеня 2014 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 10 студзеня падпісаў Указ № 14 "Аб устанаўленні юбілейнага медаля "70  год вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў".

    Дакументам зацверджаны Палажэнне аб юбілейным медалі, яго апісанне і ўзор пасведчання да яго.

    На правым баку медаля будуць адлюстраваны савецкі салдат з аўтаматам, партызан і падпольшчыца на фоне ўзарванага чыгуначнага палатна. Злева ад іх - лаўровая галіна, абвітая стужкай ордэна Славы.

    Гэтым юбілейным медалём будуць узнагароджвацца ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, былыя вязні фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых месц прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны.

    Акрамя таго, юбілейным медалём плануецца ўзнагароджваць замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія непасрэдна прымалі ўдзел у баявых дзеяннях за вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

    Медаля таксама будуць удастойвацца ваеннаслужачыя Узброеных Сіл Беларусі, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, работнікі дзяржорганаў і іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзян Беларусі, увекавечанне памяці загінуўшых, арганізацыю мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.