Каментарый да Указа № 137 ад 26 сакавіка 2015 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 26 сакавіка падпісаў Указ № 137, якім уносяцца змяненні і дапаўненні ў некаторыя ўказы Кіраўніка дзяржавы, што датычацца пытанняў будаўніцтва і рэканструкцыі аб'ектаў Нацыянальнага аэрапорта Мінск.
Дакументам, у прыватнасці, прадугледжваецца ажыццявіць да 2019 года рэалізацыю інвестыцыйнага праекта па будаўніцтве ў Нацыянальным аэрапорце Мінск другой штучнай узлётна-пасадачнай паласы з аб'ектамі дапаможнага прызначэння пад разліковы тып самалёта А-380 з абсталяваннем яе сістэмай дакладнага заходу на пасадку ІІІ катэгорыі.
Інвестпраект будзе рэалізаваны за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду грамадзянскай авіяцыі і пазабюджэтнага цэнтралізаванага інвестыцыйнага фонду Мінтранса, уласных сродкаў РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск", крэдытных рэсурсаў банкаў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.
Функцыі заказчыка па інвестпраекце ўскладзены на РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск". Генеральнай падраднай арганізацыяй па будаўніцтве аб'ектаў нерухомай маёмасці, інжынернай і транспартнай інфраструктуры выступіць ААТ "Дарбудмантажтрэст".
Да 1 студзеня 2019 года будуць вызвалены ад абкладання ўвазнымі мытнымі пошлінамі і ПДВ тавары, увезеныя на тэрыторыю краіны і выкарыстаныя для рэалізацыі праекта, а таксама ад ПДВ абароты па рэалізацыі ўдзельнікамі праекта тавараў, работ, паслуг, прызначаных для гэтых мэт.
Прыняцце Указа дасць магчымасць максімальна ўключыць у рэалізацыю праекта будаўнічыя і прамысловыя арганізацыі краіны і стварыць найлепшыя ўмовы для захавання эканамічных інтарэсаў Беларусі.