Каментарый да Указа № 137 ад 26 сакавіка 2014 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 26 сакавіка падпісаў
Указ № 137 "Аб ліквідацыі ваенных пракуратур".
У адпаведнасці з дакументам з 1 верасня 2014 года будуць ліквідаваны Беларуская ваенная пракуратура і 11 міжгарнізонных ваенных пракуратур. Паўнамоцтвы па ажыццяўленні нагляду за выкананнем заканадаўства ва Узброеных Сілах, іншых войсках і воінскіх фарміраваннях Беларусі, дзяржаўных органах, у якіх прадугледжана ваенная служба, ускладаюцца на Генеральную пракуратуру і тэрытарыяльныя пракуратуры.
Рэарганізацыя накіравана на ўдасканаленне сістэмы органаў пракуратуры, аптымізацыю іх дзейнасці і скарачэнне штатнай колькасці.
Прыняцце Указа дасць магчымасць зменшыць асігнаванні, што выдзяляюцца з рэспубліканскага бюджэту на ўтрыманне органаў пракуратуры, у 2014 годзе на Br1,285 млрд, у наступныя гады - на Br4,180 млрд штогод.