Каментарый да Указа № 136 ад 18 сакавіка 2012 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 18 сакавіка падпісаў Указ № 136 "Аб мерах па ўдасканаленні пенсіённага забеспячэння грамадзян".
Дакументам прадугледжана, што пры прадаўжэнні работы без атрымання дзяржаўнай пенсіі па ўзросце пасля набыцця права на яе памер пенсіі прагрэсіўна павялічваецца:
за першы год - на 6% заработку, які прымаецца для вылічэння пенсіі;
за два гады памер павышэння складзе 14% (павышэнне на 8% за другі год работы падсумоўваецца з павышэннем на 6% за першы год);
за тры гады - 24% (14% за першыя два гады плюс 10% за трэці год);
за чатыры гады - 36% (24% за тры гады плюс 12% за чацвёрты);
за пяты і кожны наступны год прадугледжваецца павышэнне памеру пенсіі на 14% заработку, якія таксама падсумоўваюцца з працэнтамі павышэння, устаноўленымі за папярэдні перыяд (за 5 гадоў – 50%, за 6 гадоў - 64%).
У адпаведнасці з раней дзеючым заканадаўствам прадугледжвалася павышэнне памеру пенсіі па ўзросце за работу пасля дасягнення агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту без атрымання пенсіі на 1% заработку, які прымаецца для вылічэння пенсіі, за кожныя 2 поўныя месяцы такой работы. Так, калі жанчына, якая мае стаж работы 37 гадоў, выйшла на пенсію ў 55 гадоў, то памер яе пенсіі складзе Br1401 тыс. Пры звароце праз 5 гадоў пасля надыходу пенсіённага ўзросту памер яе пенсіі пры раней дзеючай норме павялічыўся б на Br642 тыс., або на 45,8%, і склаў бы Br2043 тыс. У адпаведнасці з новымі нормамі яе пенсія за адкладзены выхад на 5 гадоў узрасце на Br1031 тыс., або на 73,6%, і будзе складаць Br2433 тыс.
Акрамя таго, у адпаведнасці з Указам павялічыцца выплата па ўжо набытых правах на павелічэнне памеру пенсіі за адкладзены выхад на яе.
Указам таксама прадугледжваецца пры вылічэнні заработку для працоўнай пенсіі ўлічваць залічаныя ў стаж работы перыяды дзейнасці, на працягу якіх не праводзілася выплата абавязковых страхавых узносаў у фонд.
У адпаведнасці з заканадаўствам пры вылічэнні пенсіі ў стаж нараўне з работай, калі праводзіцца выплата ўзносаў, уключаюцца перыяды іншай дзейнасці, на працягу якіх узносы не выплачваюцца (ваенная служба, навучанне ў дзённай форме атрымання адукацыі, догляд дзяцей, інвалідаў І групы і састарэлых, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту). Пры вызначэнні заработку такія перыяды прапускаюцца.
З улікам таго, што пры вылічэнні пенсій кожны год стажу ацэньваецца ў працэнтах ад заработку, а заработкі ва ўсіх розныя, то аднолькавыя па сваім змесце перыяды маюць у пенсіі розную вартасць.
Указам устаноўлена адзіная вартасць усіх перыядаў без выплаты ўзносаў пры назначэнні пенсіі і ўключэнне такіх перыядаў пры разліку заработку.
Устанаўленне больш важкай даплаты за адкладзены зварот па пенсію, уніфікацыя вартасці перыядаў без выплаты ўзносаў і ўключэнне іх пры разліку заработку ў комплексе будуць садзейнічаць зніжэнню прытоку пенсіянераў і павышэнню эфектыўнасці дзяржаўных расходаў.
Гэтыя нормы будуць распаўсюджвацца на сённяшніх работнікаў, якія яшчэ фарміруюць свае правы на пенсіённае забеспячэнне.