Каментарый да Указа № 128 ад 17 сакавіка 2014 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 17 сакавіка падпісаў Указ № 128 "Аб некаторых пытаннях, звязаных са змяненнем адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь".
Дакументам зацверджана Палажэнне аб парадку стварэння, рэарганізацыі, ліквідацыі мясцовых Саветаў дэпутатаў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў і вырашэння іншых пытанняў, звязаных са змяненнем адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь.
Устанаўліваецца парадак перадачы маёмасці, прыналежнай адміністрацыйна-тэрытарыяльным адзінкам, якія скасоўваюцца, або адміністрацыйна-тэрытарыяльным адзінкам, межы якіх змяняюцца.
Урэгуляваны пытанні рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, якія ўзнікаюць у выпадках змянення адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання. У прыватнасці, вызначаны парадак устанаўлення (змянення) нарматываў адлічэнняў ад рэгулюючых даходаў і аб'ёмаў міжбюджэтных трансфертаў, парадак залічэнняў падаткаў, збораў (пошлін), што паступаюць у бюджэт рэарганізуемай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі.
Падрабязна раскрыты формы змянення (утварэнне, скасаванне, аб'яднанне, змяненне межаў) адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, а таксама формы рэарганізацыі Саветаў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў (зліццё, далучэнне, падзел, выдзяленне) пры змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым ўстаноўлена, якім чынам розныя формы рэарганізацыі ўплываюць на выкананне дэпутатамі рэарганізуемых Саветаў іх паўнамоцтваў.
Вызначаны парадак правапераемнасці пры кожнай форме рэарганізацыі Саветаў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў як юрыдычных асоб.
Асобна адлюстраваны парадак дзеянняў у выпадках, калі ў выніку змяненняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання дзейнасць Савета немагчыма з-за адсутнасці або недастатковасці колькасці дэпутатаў.
У палажэнні ўрэгулявана пытанне, якое найбольш часта ўзнікае на практыцы, аб прававым статусе дэпутатаў сельскага (раённага) Савета дэпутатаў пры далучэнні часткі тэрыторыі сельсавета (раёна) да горада.
Вызначаны парадак стварэння і работы камісій па рэарганізацыі, ліквідацыі Саветаў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.