Каментарый да Указа № 124 ад 5 красавіка 2016 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 5 красавіка падпісаў Указ № 124 "Аб дзяржаўным рэгуляванні знешнегандлёвай дзейнасці".
Дакумент накіраваны на прывядзенне заканадаўства ў сферы ажыццяўлення знешняга гандлю ў адпаведнасць з Дагаворам аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года.
У мэтах захавання неабходных інструментаў нацыянальнага рэгулявання і абароны інтарэсаў беларускіх вытворцаў Указам прадугледжваецца кампетэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ўрада па рэгуляванні адносін у гэтай сферы. Так, урэгуляваны пытанні аб размеркаванні тарыфных квот адносна асобных відаў сельскагаспадарчых тавараў, што паходзяць з трэціх краін і ўвозяцца на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза, аб прымяненні ў аднабаковым парадку на часовай аснове мер нетарыфнага рэгулявання, аб выдачы дазвольных дакументаў на экспарт і імпарт тавараў пры прымяненні ў ЕАЭС мер нетарыфнага рэгулявання і іншыя.
Указ таксама прадугледжвае магчымасць прадастаўлення і выдачы дакументаў і звестак для прымянення мер дзяржаўнага рэгулявання знешнегандлёвай дзейнасці ў выглядзе электронных дакументаў, што ў далейшым павінна садзейнічаць развіццю механізма "адзінага акна" ў сістэме рэгулявання знешнеэканамічнай дзейнасці.