Каментарый да Указа №12 ад 18 студзеня 2016 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 18 студзеня падпісаў Указ №12 "Аб адкрытым акцыянерным таварыстве "Беларуская валютна-фондавая біржа".
Нормы Указа накіраваны на развіццё інфраструктуры біржавога рынку, павышэнне якасці паслуг і канкурэнтаздольнасці біржы ва ўмовах функцыянавання Еўразійскага эканамічнага саюза.
Ва Указе прадугледжваецца прадастаўленне ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа" магчымасці праводзіць шэраг банкаўскіх і іншых аперацый, неабходных для арганізацыі клірынгу і разлікаў. Пры гэтым мяркуецца пераход біржы на план рахункаў бухгалтарскага ўліку для банкаў з адначасовым увядзеннем адпаведных палажэнняў у галіне падаткаабкладання і банкаўскай тайны.
У мэтах зніжэння рызык невыканання здзелак прадугледжана права біржы ствараць гарантыйныя фонды за кошт уласных сродкаў, узносаў юрыдычных асоб, дапушчаных да таргоў, і іншых крыніц.
Для забеспячэння захаванасці гарантыйных фондаў, надзейнасці клірынгу і бесперапыннасці выканання біржай функцый па завяршэнні разлікаў Нацыянальны банк надзяляецца правам прыцягваць грашовыя сродкі біржы на рахункі і ва ўклады, адкрываць і весці банкаўскія рахункі біржы, а таксама праводзіць з біржай валютныя аперацыі.