Каментарый да Указа № 113 ад 27 лютага 2012 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 27 лютага падпісаў Указ № 113 "Аб некаторых пытаннях стварэння і дзейнасці холдынгаў і дзяржаўных аб'яднанняў Міністэрства прамысловасці".

    Дакумент прыняты ў мэтах стварэння холдынгавых структур на базе арганізацый Мінпрама, а таксама забеспячэння ўмоў для іх эфектыўнай работы.

    У адпаведнасці з Указам Ураду прадастаўляецца права прымаць рашэнні па ўнясенні ў статутныя фонды кіруючых кампаній у якасці неграшовага ўкладу акцый, якія знаходзяцца ва ўласнасці Беларусі, па намінальным кошце на першае чысло першага месяца квартала года, у якім ствараюцца холдынгі, без правядзення экспертызы дакладнасці ацэнкі.

    Прадугледжана, што закупкі сыравіны і матэрыялаў ажыццяўляюцца ўдзельнікамі холдынга праз кіруючую кампанію, што дасць магчымасць знізіць кошт прадукцыі, якая вырабляецца.

    Фарміраванне і выкарыстанне сродкаў інавацыйнага фонду Мінпрама будзе праводзіцца з улікам шэрагу асаблівасцей. Так, адлічэнні ў гэты фонд будуць ажыццяўляцца ўдзельнікамі холдынгаў прапарцыянальна долі
    рэспубліканскай уласнасці ў статутных фондах кіруючых кампаній. У сваю чаргу атрыманне сродкаў з фонду ажыццяўляецца праз кіруючыя кампаніі, якім гэтыя сродкі выдзяляюцца на зваротнай аснове або з павелічэннем долі рэспублікі ў статутных фондах кампаній.