Каментарый да Указа № 11 ад 5 студзеня 2012 г.

    У мэтах аптымізацыі транспартных патокаў паміж левым і правым берагам ракі Мухавец, пагранпераходаў "Варшаўскі мост", "Казловічы" Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 5 студзеня падпісаў Указ № 11 аб будаўніцтве заходняга абходу горада Брэста.

    Будаўніцтва заходняга абходу Брэста будзе ажыццёўлена ў 2012-2015 гадах у дзве чаргі. У 2012-2013 гадах будзе весціся ўзвядзенне аўтамабільнага моста цераз раку Мухавец і рэканструкцыя вуліцы Зубачова. Другой чаргой вызначаны будаўніцтва пуцеправода цераз чыгунку, рэканструкцыя вуліц Герояў абароны Брэсцкай крэпасці, Смірнова і добраўпарадкаванне з'езда з аўтамагістралі М-1/Е30 у створы вуліцы Смірнова.