Каментарый да Указа № 109 ад 24 сакавіка 2016 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 24 сакавіка падпісаў Указ № 109 "Аб увекавечанні памяці аб загінулых пры абароне Айчыны і захаванні памяці аб ахвярах войнаў".

    Указ вызначае асновы дзяржаўнай палітыкі ў гэтай сферы, удакладняе асноўныя формы такой дзейнасці, пашырае паўнамоцтвы дзяржаўных органаў. Канкрэтныя задачы пастаўлены перад Урадам, Міністэрствам абароны, Міністэрствам замежных спраў і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі.

    Акрамя таго, дакументам устанаўліваецца парадак уліку і інвентарызацыі пахаванняў загінулых у час войнаў.

    Раней пытанні ўвекавечання памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў рэгламентаваліся вялікай колькасцю нарматыўных прававых актаў, якія маюць пры гэтым розны паняційны апарат. Указ № 109 прыводзіць тэрміналогію ў адпаведнасць з дзеючым нацыянальным заканадаўствам і міжнароднымі дагаворамі Беларусі.

    Рэалізацыя норм Указа дасць магчымасць таксама ўніфікаваць заканадаўства ў сферы ўвекавечання памяці аб загінулых пры абароне Айчыны і захавання памяці аб ахвярах войнаў з адпаведным заканадаўствам дзяржаў - удзельніц СНД.

    Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.