Каментарый да Указа № 106 ад 23 сакавіка 2016 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 23 сакавіка падпісаў Указ № 106, які ўносіць змяненні ў сістэму фарміравання дзяржаўных праграм і аказання дзяржаўнай падтрымкі суб'ектам гаспадарання.
Прадугледжваецца, у прыватнасці, пераход ад заяўнага да праграмна-мэтавага прынцыпу пры фарміраванні дзяржпраграм. Гэта дасць магчымасць на этапе планавання ўвязаць міжгаліновыя і міжрэгіянальныя пытанні, фінансавыя рэсурсы і напрамкі іх выкарыстання. Будзе фарміравацца канкрэтны пералік дзяржаўных праграм, што распрацоўваюцца і рэалізуюцца строга ў адпаведнасці з прыярытэтамі і мэтамі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на сярэднетэрміновую перспектыву.
Указ № 106 прадугледжвае таксама пераход ад індывідуальнага да праграмнага падыходу аказання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі. Яна будзе прадастаўляцца не па бягучых запытах прадпрыемстваў, а зыходзячы са стратэгічных прыярытэтаў эканомікі краіны на інвестыцыйныя мэты ў рамках рэалізацыі дзяржаўных праграм, распрацаваных у адпаведнасці з прыярытэтамі развіцця. Пры фарміраванні дзяржпраграм прадугледжваецца выкананне ўстаноўленых строгіх патрабаванняў па дасягненні мэтавых паказчыкаў эфектыўнасці.
Крэдытаванне капітальнага характару па дзяржаўных праграмах будзе ажыццяўляцца па прынцыпе аднаго акна - праз ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь". Гэта дасць магчымасць укараніць механізм конкурснага адбору пры аказанні дзяржаўнай фінансавай падтрымкі і сканцэнтраваць абмежаваныя рэсурсы на самых эфектыўных інвестыцыйных праектах.