Каментарый да Указа № 102 ад 28 лютага 2014 г.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 лютага падпісаў Указ № 102 "Аб асобных
пытаннях маркіроўкі алкагольных напіткаў акцызнымі маркамі Рэспублікі
Беларусь".
Гэтым Указам вызначана, што ў выпадках, калі ў адпаведнасці з заканадаўствам адносна імпартуемых алкагольных напіткаў, якія падлягаюць маркіроўцы акцызнымі маркамі, ажыццяўляюцца мытныя аперацыі і праводзіцца мытны кантроль, такія напіткі маркіруюцца акцызнымі маркамі за межамі Рэспублікі Беларусь або на яе тэрыторыі на мытных складах, пералік якіх вызначаецца ДМК.
Таксама Указам прадугледжана магчымасць увозу, перамяшчэння і (або) захоўвання без акцызных марак алкагольных напіткаў, прызначаных для маркіроўкі акцызнымі маркамі на мытных складах на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Прыняцце Указа дасць магчымасць забяспечыць маркіроўку акцызнымі маркамі алкагольных напіткаў, якія падлягаюць мытнаму дэклараванню і мытнаму кантролю, на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, што павысіць канкурэнтаздольнасць транспартна-лагістычнай сістэмы.