Каментарый да Распараджэння Прэзідэнта № 230рп

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне №230рп "Аб прадастаўленні штомесячных грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2016 год кіраўнікам і спецыялістам арганізацый навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры".

    У адпаведнасці з дакументам прадастаўлены штомесячныя гранты на 2016 год 73  работнікам арганізацый навукі, адукацыі, аховы здароўя і культуры.

    У галіне навукі гранты прадастаўлены 27 дактарам і кандыдатам навук. Гранты вучоных будуць накіраваны на навуковыя даследаванні па розных напрамках: распрацоўка новых матэрыялаў, пакрыццяў і прыбораў, хімічныя тэхналогіі і біятэхналогіі, атамная энергетыка, электроніка, гісторыі і іншыя.

    У сферы адукацыі гранты прадастаўлены 17 кіраўнікам і спецыялістам устаноў адукацыі. Гранты будуць накіраваны на павышэнне якасці навучання вучняў і студэнтаў за кошт выкарыстання новых тэхналогій і метадаў навучання, укаранення ў практыку навучання сучаснага вучэбна-метадычнага забеспячэння, на дасягненне новых вынікаў навукова-даследчай і навукова-метадычнай дзейнасці.

    У галіне аховы здароўя гранты прадастаўлена 18 спецыялістам на навуковыя распрацоўкі ў галіне кардыялогіі, педыятрыі, эндакрыналогіі, гастраэнтэралогіі, анкалогіі, пульманалогіі, отарыналарынгалогіі, алергічных і інфекцыйных захворванняў.

    У сферы культуры гранты атрымаюць 11 спецыялістаў, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё культуры, захаванне гісторыка-культурнай спадчыны краіны, а таксама ў папулярызацыю дасягненняў беларускай культуры і мастацтва.

    Прыняцце распараджэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь накіравана на падтрымку дзейнасці, маючай прыярытэтнае значэнне для развіцця краіны, у навуцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры, а таксама з'яўляецца сведчаннем дзяржаўнай падтрымкі спецыялістаў гэтых галін, якія ўнеслі значны ўклад у іх развіццё.