Каментарый да Дэкрэта № 6 і Указа № 415 ад 6 кастрычніка 2015 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 6 кастрычніка прыняў Дэкрэт №  6, якім уносяцца змяненні ў Дэкрэт № 28 ад 17 снежня 2002 года "Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці, абароту і спажывання тытунёвай сыравіны і тытунёвых вырабаў".

    Кіраўнік дзяржавы 6 кастрычніка таксама падпісаў Указ № 415, якім уносіцца змяненне ва Указ № 450 ад 1 верасня 2010 года "Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці".

    Гэтымі нарматыўнымі прававымі актамі прадугледжваецца адмена патрабавання аб абавязковай наяўнасці ў статутным фондзе юрыдычнай асобы недзяржаўнай формы ўласнасці - саіскальніка ліцэнзіі на аптовы гандаль алкагольнымі напіткамі і тытунёвымі вырабамі долі дзяржавы ў памеры 25 %.