Каментарый да Дэкрэта № 5 ад 16 красавіка 2012 г.

    У Беларусі будзе кватавацца вытворчасць тытунёвых вырабаў, якія рэалізуюцца на тэрыторыі краіны. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 16 красавіка выдаў Дэкрэт № 5, якім унесена змяненне ў Дэкрэт ад 17 снежня 2002 года № 28 "Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці, абароту і спажывання тытунёвай сыравіны і тытунёвых вырабаў".

    Дакументам прадугледжана кватаванне вытворчасці тытунёвых вырабаў, якія рэалізуюцца толькі на тэрыторыі Беларусі. Што датычыцца экспарту тытунёвых вырабаў, то гэты працэс не будзе рэгламентавацца ў сувязі з яго высокай значнасцю для эканомікі тытунёвых фабрык, станоўчым уплывам на стабільнасць курсу айчыннай валюты.

    Прыняцце Дэкрэта не выклікае дадатковага расходавання сродкаў рэспубліканскага бюджэту, станоўча паўплывае на развіццё экспартнага патэнцыялу айчынных тытунёвых фабрык.