Каментарый да Дэкрэта №3 "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня 2009 г. № 1"

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 21 лютага падпісаў Дэкрэт №3 "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня 2009 г. нумар 1".

    Дакумент прыняты ў мэтах удасканалення парадку дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі суб'ектаў гаспадарання. У прыватнасці, Дэкрэтам выключаюцца асаблівасці дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі камерцыйных арганізацый з замежнымі інвестыцыямі, што абумоўлена палажэннямі Закона "Аб інвестыцыях".

    Дэкрэтам устаноўлена, што дзяржаўная рэгістрацыя камерцыйных арганізацый з удзелам замежных і міжнародных арганізацый, за выключэннем рэгіструемых Нацыянальным банкам, Міністэрствам фінансаў, адміністрацыямі свабодных эканамічных зон і Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку, будзе ажыццяўляцца аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам.

    У мэтах упарадкавання працэдуры фарміравання статутнага фонду камерцыйнымі арганізацыямі Дэкрэтам прадугледжваецца, што статутны фонд камерцыйнай арганізацыі павінен быць аб'яўлены ў беларускіх рублях. Пры ўнясенні ўкладу ў статутны фонд камерцыйнай арганізацыі ў замежнай валюце яго пералік будзе ажыццяўляцца па афіцыйным курсе беларускага рубля да адпаведнай замежнай валюты, устаноўленым Нацыянальным банкам на дату фактычнага ўнясення гэтага ўкладу.

    Пры гэтым вызначана, што статутны фонд камерцыйных арганізацый, аб'яўлены на дату ўступлення ў сілу дакумента ў замежнай валюце, і ўклады ў яго павінны быць пералічаны ў беларускіх рублях па афіцыйным курсе, устаноўленым Нацыянальным банкам на дату фактычнага ўнясення гэтых укладаў, толькі пры прадстаўленні ў рэгіструючы орган дакументаў для ажыццяўлення дзяржаўнай рэгістрацыі змяненняў і (або) дапаўненняў у статут (устаноўчы дагавор), звязаных са змяненнем памеру статутнага фонду.

    Дэкрэт, за выключэннем яго асобных палажэнняў, уступае ў сілу праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання.