Каментары да Указа № 488 ад 23 кастрычніка 2012 г.
У Беларусі будзе створаны рэестр камерцыйных арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў з павышанай рызыкай учынення правапарушэнняў у эканамічнай сферы. Адпаведны Указ № 488 "Аб некаторых мерах па папярэджанню незаконнай мінімізацыі сум падатковых абавязацельстваў" Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 23 кастрычніка.
Дакумент накіраваны на комплекснае папярэджанне шэрагу эканамічных правапарушэнняў, якія ўчыняюцца з выкарыстаннем ілжэпрадпрымальніцкіх структур.
У гэтых мэтах Указам прадугледжваецца стварэнне і вядзенне Міністэрствам па падатках і зборах рэестра камерцыйных арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў з павышанай рызыкай учынення правапарушэнняў у эканамічнай сферы.
Ва Указе замацаваны дакладны пералік падстаў для ўключэння суб'ектаў гаспадарання ў названы рэестр. Так, у рэестр будуць уключацца звесткі аб суб'ектах гаспадарання, у дзейнасці якіх у адпаведнасці з прыгаворам суда ўстаноўлены прыкметы лжэпрадпрымальніцтва або бланкі і банкаўскія рахункі якіх выкарыстоўваліся ў злачынных мэтах. Таксама падставай для ўключэння ў рэестр будзе з'яўляцца атрыманне выручкі і непрадастаўленне на працягу двух справаздачных перыядаў адпаведных падатковых дэкларацый або прадастаўленне такіх дэкларацый з паведамленнем аб адсутнасці выручкі. Усяго Указ налічвае пяць вычарпальных падстаў, якія даюць магчымасць аднесці арганізацыю або прадпрымальніка да суб'ектаў з павышанай рызыкай учынення правапарушэнняў у эканамічнай сферы.
У мэтах няўхільнага захавання грамадзянскіх правоў суб'ектаў прадпрымальніцтва Указам вызначаецца папярэдняе інфармаванне суб'екта гаспадарання аб намеры змяшчэння інфармацыі аб ім у ствараемы рэестр, а таксама аднаўленне яго дзелавой рэпутацыі пры ліквідацыі дапушчаных ім парушэнняў.
Ствараемы рэестр будзе размешчаны ў адкрытым доступе на афіцыйным сайце Міністэрства па падатках і зборах у сетцы Інтэрнэт, што дасць магчымасць добрасумленным суб'ектам гаспадарання на стадыі прыняцця рашэння аб правядзенні здзелкі атрымаць звесткі аб рэпутацыі контрагента, а таксама пазбегнуць рызыкі нявыплаты падаткаў і іншых негатыўных фінансавых вынікаў, якія могуць узнікнуць у выніку зламысных дзеянняў нядобрасумленных асоб.
Таксама Указам прадугледжваюцца дадатковыя меры па праверцы суб'ектамі гаспадарання першасных уліковых дакументаў як аформленых самастойна, так і прапанаваных контрагентамі для падпісання. Такая праверка павінна будзе праводзіцца на прадмет прыналежнасці гэтых дакументаў адпраўшчыку тавару і сапраўднасці бланка такога дакумента. Адпаведная інфармацыя з'яўляецца агульнадаступнай і размяшчаецца ў сетцы Інтэрнэт у электронным банку даных бланкаў дакументаў і дакументаў з пэўнай ступенню абароны і ў друкаванай прадукцыі.
Указам прадугледжваецца права кантралюючых органаў прызнаць у ходзе праверкі першасныя ўліковыя дакументы не маючымі юрыдычнай сілы (пры наяўнасці доказаў, якія аспрэчваюць факт правядзення адлюстраваных у іх гаспадарчых аперацый), а таксама ўстанаўліваюцца асаблівасці падаткаабкладання гаспадарчых аперацый, аформленых не маючымі юрыдычнай сілы першаснымі ўліковымі дакументамі.
Прыняцце Указа будзе садзейнічаць устараненню нядобрасумленнай канкурэнцыі ў прадпрымальніцкім асяроддзі і дасць магчымасць забяспечыць стварэнне роўных і спрыяльных умоў для прадпрымальніцкай дзейнасці.
Указ уступае ў сілу з 1 студзеня 2013 года.