Каментарый да Указа № 195 ад 7 мая 2015 года
Кіраўнік дзяржавы 7 мая падпісаў Указ № 195 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".
Дакументам прадугледжана пашырэнне кола бясспрэчных патрабаванняў, якія падлягаюць разгляду ў пазасудовым парадку - на падставе звароту да натарыусаў за ажыццяўленнем выканаўчых надпісаў. У гэтых мэтах уносяцца змяненні і дапаўненні ва ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 жніўня 2011 года № 366 "Аб некаторых пытаннях натарыяльнай дзейнасці" і ад 25 жніўня 2006 года № 530 "Аб страхавой дзейнасці".
У прыватнасці, замацоўваецца магчымасць ажыццяўлення выканаўчага надпісу аб спагнанні страхавых узносаў па дагаворах абавязковага страхавання, запазычанасці па дагаворах пракату, аб аказанні паслуг сувязі, па крэдытах, па арэнднай плаце за карыстанне нежылымі памяшканнямі незалежна ад таго, хто з'яўляецца даўжніком па нявыкананым абавязацельстве - фізічная або юрыдычная асоба.
Акрамя таго, Указам уводзяцца новыя віды патрабаванняў, па якіх спагнанне запазычанасці ажыццяўляецца на падставе выканаўчых надпісаў натарыусаў. Да іх адносяцца патрабаванні аб спагнанні запазычанасці па аплаце спажытай электрычнай і цеплавой энергіі, вады, газу, што ўтварылася пры выкарыстанні нежылых памяшканняў (будынкаў), а таксама аб спагнанні запазычанасці па дагаворах куплі-продажу, пастаўкі, падраду, перавозкі, аплатнага аказання паслуг, захоўвання, калі такая запазычанасць прызнана даўжніком у пісьмовай форме.
Новаўвядзенні, што прапануюцца Указам, дадуць магчымасць істотна знізіць нагрузку на суддзяў у эканамічных судах абласцей і Мінска, больш эфектыўна выкарыстоўваць кадравы патэнцыял судоў, прадастаўляючы суддзям магчымасць сканцэнтравацца на складаных справах, якія патрабуюць судовага разбору з выклікам бакоў. Пры гэтым прадугледжаныя меры не прывядуць да значнага павелічэння нагрузкі на натарыусаў і пагаршэння даступнасці і якасці натарыяльнага абслугоўвання.
Указ уступае ў сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання.