Калектыву работнікаў Прэзідэнцкай бібліятэкі аб'яўлена падзяка Прэзідэнта Беларусі
За плённую навуковую і сацыяльна-культурную дзейнасць, значны ўклад у захаванне і прапаганду нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчыны калектыву работнікаў Прэзідэнцкай бібліятэкі аб'яўлена падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Адпаведнае Распараджэнне Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 снежня.
Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена таксама загадчыцы аддзела абслугоўвання карыстальнікаў Прэзідэнцкай бібліятэкі Раісе Барташ і галоўнаму бібліёграфу інфармацыйна-аналітычнага аддзела Прэзідэнцкай бібліятэкі Галіне Цмыг за шматгадовую плённую працу і вялікі асабісты ўклад у развіццё бібліятэчнай справы, папулярызацыю айчынных і сусветных інфармацыйных рэсурсаў.