Кадравыя перастаноўкі ў камандаванні ВПС і войскамі ППА

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў кадравыя перастаноўкі ў камандаванні Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі проціпаветранай абароны Узброеных Сіл. Адпаведныя ўказы Кіраўнік дзяржавы падпісаў 29 снежня.

    Генерал-маёр Сяргей Трус вызвалены з пасады начальніка Галоўнага штаба - першага намесніка камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі проціпаветранай абароны і звольнены з ваеннай службы ў запас з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.

    На яго месца назначаны генерал-маёр Андрэй Гурцэвіч, які адпаведна вызвалены з пасады намесніка камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі проціпаветранай абароны. На гэту пазіцыю Кіраўнік дзяржавы назначыў палкоўніка Дзмітрыя Міхалапа.