Інтэрв'ю для туркменскіх сродкаў масавай інфармацыі
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 7
кастрычніка даў інтэрв'ю для туркменскіх сродкаў масавай інфармацыі.
У якасці інтэрв'юера выступіў галоўны рэдактар міжнароднага часопіса "Туркменистан" Міхаіл Пераплеснін.
Кіраўнік дзяржавы адказаў на шэраг пытанняў, якія датычацца стану і перспектыў двухбаковых беларуска-туркменскіх адносін у гандлёва-эканамічнай і вытворчай сферах, галіне транзіту і транспарту, сумеснага навучання і падрыхтоўкі кваліфікаваных кадраў для высокатэхналагічных сектараў эканомік дзвюх краін.
Асаблівая ўвага ў час інтэрв'ю была ўдзелена найбольш знакавым праектам беларуска-туркменскага супрацоўніцтва, сярод якіх важнейшым з'яўляецца будаўніцтва беларускім бокам у Туркменістане Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната па здабычы калійных угнаенняў.
"Наземная частка знаходзіцца практычна на завяршальным этапе, мы хутка закончым. Думаю, што ў бліжэйшыя год-паўтара мы пройдзем і падземную частку. Усё роўна мы вам пабудуем самы сучасны камбінат, і вы будзеце ім ганарыцца. Мы гэта ўмеем рабіць. Мы нядаўна два такія камбінаты дадаткова пабудавалі ў сябе ў гэтых умовах. І мы зробім гэта сімвалам нашых адносін, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Як бы ні было складана, мы задаволены, што Туркменістан выбраў для рэалізацыі гэтага праекта Беларусь".
Плануецца, што, акрамя часопіса "Туркменистан", інтэрв'ю Прэзідэнта Беларусі будзе размешчана на сайце туркменскага ўрада, на сайце Turkmenistan.ru, у часопісе МЗС Туркменістана "Внешняя политика и дипломатия Туркменистана", а таксама распаўсюджана па каналах дзяржаўнай інфармацыйнай службы "Туркмендаўлетхабарлары".