Імёны Герояў Савецкага Саюза прысвоены пагранзаставам "Глушкевічы" і "Беняконі"

    Імёны Герояў Савецкага Саюза прысвоены двум пагранічным заставам Беларусі. Адпаведны Указ падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

    Пагранічнай заставе "Глушкевічы" 21-га пагранічнага атрада органаў пагранічнай службы прысвоена імя Героя Савецкага Саюза падпалкоўніка Івана Андрэевіча Анкудзінава, пагранзаставе "Беняконі" 18-га пагранатрада - Героя Савецкага Саюза яфрэйтара Фёдара Гаўрылавіча Крылова.

    Такое рашэнне Прэзідэнта прынята ў мэтах патрыятычнага выхавання моладзі, захавання гістарычнай памяці, папулярызацыі баявых традыцый і воінскай службы ў органах пагранічнай службы.