Ільхам Аліеў павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Беларусі

    У адрас Аляксандра Лукашэнкі прадаўжаюць паступаць віншавальныя пасланні ў сувязі з яго перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Беларусі. Беларускага лідара павіншаваў Прэзідэнт Азербайджанскай Рэспублікі Ільхам Аліеў.

    Ільхам Аліеў выказаў перакананасць, што сумесныя намаганні кіраўніцтва дзвюх краін будуць і ў далейшым садзейнічаць развіццю і пашырэнню традыцыйна дружалюбных адносін, плённага супрацоўніцтва і шматпланавага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Азербайджанам.