Ігар Печань назначаны намеснікам Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта

    Генерал-маёр Дзмітрый Шугай вызвалены ад пасады намесніка Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі - начальніка галоўнага ўпраўлення рэжыму і арганізацыйнага забеспячэння і звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросту з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення. Адпаведны Указ 28 жніўня падпісаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

    Указам Прэзідэнта на гэту пасаду назначаны палкоўнік Ігар Печань.