Ігар Кароль назначаны намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл па баявым кіраванні

    Ігар Кароль вызвалены ад пасады начальніка 72-га гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў Узброеных Сіл і назначаны намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл па баявым кіраванні. Адпаведны Указ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 6 снежня.

    Начальнікам 72-га гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў Узброеных Сіл назначаны Канстанцін Чарнецкі.

    Кіраўнік дзяржавы таксама назначыў Віктара Лісоўскага начальнікам Ваеннай акадэміі Беларусі і Аляксандра Навуменку начальнікам Мінскага сувораўскага вучылішча.