I Усебеларускі народны сход
- 3
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у I Усебеларускім народным сходзе, які прайшоў у Мінску 19-20 кастрычніка 1996 года. Кіраўнік дзяржавы, выкарыстоўваючы сваё канстытуцыйнае права, склікаў яго, каб забяспечыць найбольш поўны ўдзел шырокіх слаёў насельніцтва ў абмеркаванні прымаемых вышэйшым кіраўніцтвам краіны рашэнняў па развіцці краіны. На вялікі савет, першы ў гісторыі суверэннай Беларусі, прыехалі амаль 5 тыс. дэлегатаў.
Абмяркоўваліся Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996–2000 гады, праект новай рэдакцыі Канстытуцыі і пытанні, вынесеныя Кіраўніком дзяржавы на рэспубліканскі рэферэндум. Беларускі лідар выступіў на мерапрыемстве з дакладам.