Гранты Прэзідэнта Беларусі назначаны работнікам у розных галінах
Гранты Прэзідэнта Беларусі назначаны 98 работнікам арганізацый навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры. Адпаведнае Распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Выдзеленыя гранты прадугледжаны на правядзенне даследаванняў і распрацовак у галіне тэхнічных, медыцынскіх, біялагічных, хімічных, сельскагаспадарчых, эканамічных навук; павышэнне якасці навучання студэнтаў і навучэнцаў за кошт выкарыстання новых тэхналогій і метадаў навучання, сучаснага вучэбна-метадычага забеспячэння; распрацоўку новых метадаў дыягностыкі, лячэння і рэабілітацыі ў кардыяхірургіі, эндакрыналогіі, анкалогіі, анестэзіялогіі, гастраэнтэралогіі, алергалогіі; стварэнне новых твораў мастацтва, правядзенне культурна-відовішчных мерапрыемстваў, што будзе садзейнічаць развіццю беларускай культуры і папулярызацыі яе дасягненняў, захаванню нацыянальных духоўных традыцый.
Прыняцце Распараджэння Прэзідэнта Беларусі накіравана на падтрымку таленавітых спецыялістаў у прыярытэтных для краіны сферах дзейнасці - навуцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры.