Гранты Прэзідэнта атрымаюць 35 работнікаў арганізацый навукі, адукацыі, аховы здароўя і культуры
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 1 сакавіка падпісаў распараджэнне "Аб прадастаўленні грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2022 год".
Гранты назначаны 35 работнікам арганізацый навукі, адукацыі, аховы здароўя і культуры. Яны выдзелены на даследаванні і распрацоўкі ў галіне тэхнічных, медыцынскіх, біялагічных, сельскагаспадарчых і гуманітарных навук, распрацоўку і прымяненне сучасных методык і вучэбна-метадычнага забеспячэння ў мэтах павышэння якасці навучання вучняў і студэнтаў.
Выдзеленыя гранты таксама прадугледжаны на распрацоўку новых метадаў і медыцынскіх тэхналогій лячэння пацыентаў, дыягностыкі і прафілактыкі захворванняў, рэалізацыю аўтарскіх і культурна-адукацыйных праектаў, накіраваных на развіццё і папулярызацыю дасягненняў беларускай культуры, захаванне нацыянальных духоўных традыцый.
Прыняцце распараджэння накіравана на падтрымку таленавітых спецыялістаў у прыярытэтных для нашай краіны сферах дзейнасці: навуцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры.