Галасаванне на выбарах Прэзідэнта Беларусі
- 1
- 1:15
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 9 верасня 2001 года прыняў удзел у галасаванні на выбарах Прэзідэнта Беларусі. Ён прагаласаваў на выбарчым участку № 1 Цэнтральнага раёна Мінска, пасля чаго адказаў на пытанні журналістаў.
Позна вечарам таго ж дня адбылася прэс-канферэнцыя, у час якой Аляксандр Лукашэнка пракаменціраваў папярэднія вынікі галасавання. "У некаторай ступені я быў упэўнены, што ўдасца перамагчы на гэтых выбарах. Паколькі мы не дапусцілі сістэмных памылак і ішлі, абапіраючыся на дасягненні мінулых пакаленняў, - адзначыў ён. - Нам удалося пачуць народ і зрабіць тыя кардынальныя крокі, якіх людзі даўно чакалі".