Галасаванне на рэспубліканскім рэферэндуме і выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу

  • 1
  • 1:52

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 кастрычніка прыняў удзел у галасаванні на рэспубліканскім ферэндуме і выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарчым участку № 407 Цэнтральнага раёна г.Мінска. Затым ён адказаў на пытанні прадстаўнікоў айчынных і замежных сродкаў масавай інфармацыі.

- Як Вы можаце быць упэўнены ў тым, што няма парушэнняў, фальсіфікацыі ў ходзе галасавання на рэферэндуме? На Захадзе многія наконт гэтага выказвалі заклапочанасць.

- Тое, што на Захадзе выказваюць заклапочанасць, - я ўжо з гэтым сутыкаюся не першы год, не першы раз. Дзесяць гадоў я працую, і дзесяць гадоў вы там нечым заклапочаны па Беларусі. Трэба, напэўна, вам ужо супакоіцца і перастаць апрыёры нас папракаць у нейкай фальсіфікацыі і нейкіх парушэннях. Лічу, у вас праблем і аналагічных, і іншых дастаткова. Звярніцеся да сваіх праблем і вырашайце іх. Вы прыехалі ў Беларусь, мы не перашкаджалі прыезду, заўважыце парушэнні - скажыце нам. Мы будзем рабіць так, каб гэтых парушэнняў не было, калі яны будуць.

Таму не трэба так ужо клапаціцца пра нас, пра нашы выбары. У вас сваіх праблем дастаткова".

- У чым мэтазгоднасць рэферэндуму? У чым яго неабходнасць для Вас, для краіны?

- Складана што-небудзь дадаць да таго, што ўжо шмат разоў было сказана. Асабіста я адзін раз аб гэтым сказаў, звяртаючыся да народа - нашто мне гэта патрэбна. Магу прывесці вам апошні аргумент: калі народ мне сёння скажа "так" і падтрымае - проста буду старацца яшчэ лепш працаваць, больш упэўнена. Буду ведаць, што я разам са сваімі калегамі, з Урадам праводзіў той курс, які патрэбны народу.

Згадзіцеся, што Прэзідэнт Беларусі не працуе ў інтарэсах нейкіх кланаў, алігархаў і груповак. Прэзідэнт Беларусі працуе, перш за ўсё, для народа. І воля народа, слова народа, падтрымка народа для мяне - найважнейшы фактар. Калі мяне народ падтрымлівае - дзякуй.

Гэта значыць, гэта - зверка курсу. Гэта самае галоўнае для мяне асабіста як для Кіраўніка дзяржавы".

- Выбарчая кампанія прайшла пад лозунгам "За Беларусь!". Як Кіраўнік дзяржавы які сэнс Вы ўкладаеце ў гэтыя два словы?

- Перш за ўсё, сэнс у тым, каб мы жылі на сваёй зямлі, на гэтым вялікім кавалку зямлі, і ў тым, каб не толькі вы, але і нашы дзеці заўсёды ведалі, што тут іх зямля. Гэта заўсёды будзе іх зямля. Я за гэту Беларусь! Калі ў нас будзе свая зямля, свая дзяржава, то ўсё астатняе мы або заробім, або купім.