Генеральны дырэктар Эрмітажа Міхаіл Піятроўскі ўзнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка сваім Указам узнагародзіў ордэнам Францыска Скарыны генеральнага дырэктара федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай установы культуры "Дзяржаўны Эрмітаж" Міхаіла Піятроўскага.

    Такой узнагароды Міхаіл Піятроўскі ўдастоены за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне і развіццё культурных сувязей паміж Беларуссю і Расіяй.