Генерал-маёр Ігар Голуб вызвалены з пасады камандуючага ВПС і войскамі ППА УС
Генерал-маёр Ігар Голуб вызвалены з пасады камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі проціпаветранай абароны Узброеных Сіл Беларусі. Адпаведны Указ № 408 падпісаў 18 лістапада Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Згодна з дакументам, Ігар Голуб звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.